ПСАЛТЫР 81:8 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Паўстань, Божа, судзі зямлю, бо Ты спадкуеш усе народы. Біблія (пераклад А.Бокуна) У бядзе ты паклікаў Мяне, і Я выратаваў цябе; адказаў табе з-за заслоны грымотаў, выспрабаваў цябе пры водах Мэрывы. (Сэлях) Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Прызываў ты Мяне ў бядзе, і Я выратаваў цябе, пачуў цябе ў сховах навальніцы, выпрабаваў цябе пры вадзе Мэрыбы. |
І сказаў: калі ты будзеш слухацца голасу Госпада, Бога твайго, і рабіць вартаснае перад вачамі Яго, і слухацца запаведзяў Ягоных, і шанаваць усе статуты Ягоныя, дык не навяду на цябе ніякай хваробы, якія навёў Я на Егіпет: бо Я Гасподзь, Які ацаляе цябе.
І даў мясьціне той назву: Маса і Мэрыва, з прычыны дакараньня сыноў Ізраілевых, і таму, што яны спакушалі Госпада, кажучы: ці ёсьць Гасподзь сярод нас, ці няма?
На трэці дзень, як занялася раніца, былі грымоты і маланкі, і густая хмара над гарою і трубны гук даволі моцны: і затрымцеў увесь народ, які быў у табары.
Гэта вада Мэрывы, у якой увайшлі ў раздор сыны Ізраілевыя з Госпадам, і Ён зьявіў ім сьвятасьць Сваю.
Праўду, праўду кажу табе: мы гаворым пра тое, што ведаем, і сьведчым пра тое, што бачылі, а вы сьведчаньня нашага ня прыймаеце;
абвяшчаючы Юдэям і Элінам пакаяньне перад Богам і веру ў Госпада нашага Ісуса Хрыста.
тады сказаў ім: пакладзеце на сэрца ваша ўсе словы, якія я абвясьціў вам сёньня, і накажэце іх дзецям сваім, каб яны стараліся выконваць усе словы закона гэтага;
падступіся ж і ты і слухай усё, што скажа Гасподзь, Бог наш, і ты пераказвай нам усё, што будзе казаць табе Гасподзь, Бог наш, і мы будзем слухаць і выконваць.
Калі мы прымаем сьведчаньне людзкое, сьведчаньне Божае - большае, бо гэта ёсьць сьведчаньне Божае, якім Бог сьведчыў пра Сына Свайго.