ПСАЛТЫР 33:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Блізкі Гасподзь да тых, у каго зламанае сэрца, і пакорлівых духам - уратуе. Біблія (пераклад А.Бокуна) што Ён вызваліць ад сьмерці душы іхнія, і захавае жыцьцё ў [час] голаду. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Каб вырваў Ён у смерці душы іх і каб карміў іх у час голаду. |
Усе косткі мае скажуць: «Госпадзе! хто да Цябе падобны? Ты ратуеш слабога ад дужага, беднага і ўбогага ад зьдзірцы ягонага?»
Бо вось, ворагі Твае, Госпадзе, - вось, ворагі Твае гінуць, і рассыпаюцца ўсе ліхадзеі;
Не дапусьціць Гасподзь, каб галадала душа праведнага, а зьдзірства бязбожных адкіне.
той будзе жыць на вышынях: прытулак яго - няпрыступныя скалы; хлеб яму дадзены будзе; вада ў яго ня высахне.
Тады Пётр, апамятаўшыся, сказаў: цяпер я бачу напраўду, што Гасподзь паслаў анёла Свайго і выбавіў мяне з рукі Ірада і ад усяго, чаго чакаў люд Юдэйскі.