ПСАЛТЫР 32:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) бо слова Гасподняе - шчырае, і ўсе дзеі Ягоныя правільныя. Біблія (пераклад А.Бокуна) бо дзень і ноч абцяжарвала мяне рука Твая; сокі мае высахлі, быццам у летнюю сьпёку. (Сэлях) Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі днём і ноччу цяжыла нада мною рука Твая, змянілася жыццёвая сіла мая ў летнюю суш. |
а цяпер цямней за ўсё чорнае твар у іх; не пазнаюць іх на вуліцы; скура ў іх да касьцей іх прыліпла, уся перасохла, як дрэва.
дык ці ж можна вам чакаць, пакуль яны вырасьлі б? ці ж можна вам марудзіць і ня выходзіць замуж? не, дочкі мае, я вельмі маркочуся за вас, бо рука Гасподняя спасьцігла мяне.
І паслалі, і сабралі ўсіх уладароў Філістымскіх, і сказалі: вышліце каўчэг Бога Ізраілевага; няхай ён вернецца на сваё месца, каб ня ўсьмерціў ён нас і народ наш. Бо сьмяротная жудасьць была на ўсім горадзе: вельмі ацяжэла рука Божая на іх.
Пасьля таго, як адправілі яго, была рука Гасподняя на горадзе - жудасьць вельмі вялікая, і пабіў Гасподзь жыхароў горада ад малога да вялікага, і паказаліся на іх нарасьці.
і глядзеце, калі ён пойдзе да межаў сваіх, да Бэтсаміса, дык ён вялікае гэтае ліха зрабіў нам; а калі не, дык мы будзем ведаць, што не ягоная рука пакарала нас, а зрабілася гэта з намі выпадкова.