Хай хваляць імя Госпада, бо Ён сказаў - і сталася, Ён загадаў, і стварылася,
Няхай яны хваляць імя ГОСПАДА, бо Ён загадаў, і былі створаныя,
Хваліце імя Госпада, бо загадаў Ён, і ўсё было створана;
І сказаў Бог: хай будзе цьвердзь пасярод вады, і хай аддзяляе яна ваду ад вады.
Ты прасьціраеш цемру, і бывае ноч: уначы бадзяюцца ўсе лясныя зьвяры;
Бо ўсе багі народаў - ідалы, а Гасподзь нябёсы стварыў.
Ён зладзіў вышнія харомы Свае на нябёсах і скляпеньне Сваё ўмацаваў на зямлі, заклікае воды марскія і вылівае іх па ўлоньні зямлі; Гасподзь - імя Яму.
Ты варты, Госпадзе, прыняць славу і гонар і сілу, бо Ты стварыў усё, і ўсё па Тваёй волі існуе і створана.