Дзеля таго ён быў падкуплены, каб я спалохаўся і зрабіў так і зграшыў, і каб мелі пра мяне благую думку і перасьледавалі мяне за гэта дакорамі.
НЭЭМІІ 6:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Нават пра дабрыню ягоную яны гаварылі пры мне, і мае словы пераносіліся да яго. Товія пасылаў лісты, каб запалохаць мяне. Біблія (пераклад А.Бокуна) Таксама пра добрыя ўчынкі ягоныя расказвалі перада мною, а словы мае перадавалі яму. І Товія пасылаў лісты, каб напалохаць мяне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Але і яны хвалілі яго перада мной, і словы мае перадавалі яму; і Тобія пасылаў лісты, каб застрашыць мяне. |
Дзеля таго ён быў падкуплены, каб я спалохаўся і зрабіў так і зграшыў, і каб мелі пра мяне благую думку і перасьледавалі мяне за гэта дакорамі.
Бо многія ў Юдэі былі ў клятвеным спрымірэнстве зь ім, бо ён быў зяць Шэханіі, сына Арахавага, а сын ягоны Ёханан узяў за сябе дачку Мэшулама, сына Вэрэхіі.
Бо ўсе яны палохалі нас, думаючы: апусьцяцца рукі іхнія ад справы гэтай, і яна не адбудзецца; але я тым болей умацаваў рукі мае.
Калі сьцяна была пабудавана, і я ўставіў дзьверы, і пастаўлены былі на служэньне брамнікі і сьпевакі і лявіты,
Адступнікі ад закона хваляць бязбожных, а тыя, што трымаюцца закона, абураюцца імі.
Калі б вы былі ад сьвету, дык сьвет любіў бы сваё; а як вы не ад сьвету, а Я Вас выбраў ад сьвету, таму ненавідзіць вас сьвет.
Вас сьвет ня можа ненавідзець, а Мяне ненавідзіць, бо Я сьведчу пра яго, што дзеі ягоныя ліхія;