Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




НЭЭМІІ 6:18 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

18 Бо многія ў Юдэі былі ў клятвеным спрымірэнстве зь ім, бо ён быў зяць Шэханіі, сына Арахавага, а сын ягоны Ёханан узяў за сябе дачку Мэшулама, сына Вэрэхіі.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

18 бо мноства ў Юдэі было зьвязана прысягаю з ім, бо ён [быў] зяць Шэханіі, і Ёгаханан, сын ягоны, узяў дачку Мэшуляма, сына Бэрэхіі.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

18 Бо многія ў Юдэі звязаліся прысягай з ім, бо быў ён зяцем Сахэніі, сына Арэ, і Ёганан, сын яго, узяў дачку Масалы, сына Барахіі.

Глядзіце раздзел Копія




НЭЭМІІ 6:18
7 Крыжаваныя спасылкі  

сыноў Араха сямсот семдзесят пяць;


Сыноў Араха шасьцьсот пяцьдзясят два.


За ім папраўляў Хананія, сын Шэлэміі, і Ханун, шосты сын Цалафа, на другім участку. За ім папраўляў Мэшулам, сын Бэрэхіі, насупраць пакоя свайго.


Каля іх папраўляў сьцяну Мэрэмот, сын Урыі, сын Гакоца; каля іх папраўляў Мэшулам, сын Бэрэхіі, сын Мэшызабэла; каля іх папраўляў Садок, сын Бааны;


І сыны Хананіі: Фэлатыя і Ісая: ягоны сын Рэфая, ягоны сын Арнан, ягоны сын Авадыя, ягоны сын Шэханія.


Звыш таго ў тыя дні знакамітыя Юдэі многа пісалі лістоў, якія пасылаліся Товію, а лісты Товіі прыходзілі да іх.


Нават пра дабрыню ягоную яны гаварылі пры мне, і мае словы пераносіліся да яго. Товія пасылаў лісты, каб запалохаць мяне.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы