Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




НЭЭМІІ 6:19 - Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

19 Але і яны хвалілі яго перада мной, і словы мае перадавалі яму; і Тобія пасылаў лісты, каб застрашыць мяне.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

19 Таксама пра добрыя ўчынкі ягоныя расказвалі перада мною, а словы мае перадавалі яму. І Товія пасылаў лісты, каб напалохаць мяне.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

19 Нават пра дабрыню ягоную яны гаварылі пры мне, і мае словы пераносіліся да яго. Товія пасылаў лісты, каб запалохаць мяне.

Глядзіце раздзел Копія




НЭЭМІІ 6:19
10 Крыжаваныя спасылкі  

Яны – ад свету, таму гавораць так, як свет, і свет іх слухае.


Каб вы былі са свету, свет любіў бы тое, што яго; але вы не са свету, бо Я вас выбраў са свету, таму вас свет ненавідзіць.


Вас свет не можа ненавідзець, а Мяне ненавідзіць, бо Я сведчу аб ім, што яго ўчынкі ліхія.


Адступнікі ад закона — хваляць бязбожнікаў; а хто трымаецца закона — абураецца імі.


Бо ён быў куплены, каб я спалохаўся і зграшыў, і каб меў няславу, а яны маглі мяне за гэта зневажаць.


Бо ўсе яны нас страшылі, думаючы: «Змучаюцца іх рукі ад работы, і не скончаць». З гэтае прычыны тым больш умацаваў я рукі свае.


Бо многія ў Юдэі звязаліся прысягай з ім, бо быў ён зяцем Сахэніі, сына Арэ, і Ёганан, сын яго, узяў дачку Масалы, сына Барахіі.


А калі адбудаваны быў мур, і калі паставіў я дзверы, і паставіў прыдзверных, спевакоў і левітаў,


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы