Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




МАЦЬВЕЯ 15:25 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

А яна, падышоўшы, кланялася Яму, кажучы: Госпадзе! памажы мне.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

А яна, прыйшоўшы, пакланілася Яму, кажучы: «Госпадзе! Дапамажы мне».

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А яна падышла і пакланілася Яму, кажучы: «Госпадзе, дапамажы мне!»

Глядзіце раздзел



МАЦЬВЕЯ 15:25
10 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў: пусьці Мяне, бо ўзышла зара. Якаў сказаў: ня пушчу Цябе, пакуль не дабраславіш мяне.


Ён змагаўся з анёлам - і перамог; плакаў і благаў Яго; у Віфляеме Ён знайшоў нас і там гутарыў з намі.


А тыя, што ў лодцы былі, падышлі, пакланіліся Яму і сказалі: сапраўды, Ты Сын Божы.


А Ён сказаў у адказ: нядобра - узяць хлеб у дзяцей і кінуць шчанятам.


А людзі змушалі іх маўчаць; але яны яшчэ галасьней закрычалі: памілуй нас, Госпадзе, Сыне Давідаў!


І вось, падышоў пракажоны і, кланяючыся Яму, сказаў: Госпадзе! калі хочаш, можаш мяне ачысьціць.


і шмат разоў дух кідаў яго і ў вагонь і ў ваду, каб загубіць яго; але, калі што можаш, умілажалься з нас і памажы нам.


І адразу хлопцаў бацька ўсклікнуў са сьлязьмі: веру, Госпадзе! памажы майму няверству.