Тады пабудаваў Саламон капішча Хамосу, мярзоце Маавіцкай, на гары, якая перад Ерусалімам, і Малоху, мярзоце Аманіцкай.
МІХЕЯ 1:5 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Усё гэта - за грэшнасьць Якава, за грэх дому Ізраілевага. Ад каго грэшнасьць Якава? ці не ад Самарыі? Хто зладзіў вышыні ў Юдэі? ці не Ерусалім? Біблія (пераклад А.Бокуна) За правіну Якуба [адбываецца] ўсё гэта і за грахі дому Ізраіля. Якая правіна Якуба? Ці ж не Самарыя? І якія ўзгоркі ў Юды? Ці ж не Ерусалім? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Усё гэта дзеля злачынства Якуба ды грахоў дому Ізраэля. Якое злачынства Якуба? Ці не Самарыя? І хто паставіў узгоркі ў Юдзе? Ці не Ерузалім? |
Тады пабудаваў Саламон капішча Хамосу, мярзоце Маавіцкай, на гары, якая перад Ерусалімам, і Малоху, мярзоце Аманіцкай.
бо спраўдзіцца слова, якое ён па загадзе Гасподнім сказаў пра ахвярнік у Вэтылі і пра ўсе капішчы на вышынях, у гарадах Самарыйскіх.
І спачыў Аса з бацькамі сваімі пахаваны з бацькамі сваімі ў горадзе Давіда, бацькі свайго. І зацараваў Ёсафат, сын ягоны, замест яго.
На восьмым годзе валадараньня свайго, яшчэ калі быў хлопчыкам, ён пачаў прыходзіць да Бога Давіда, бацькі свайго, а на дванаццатым годзе пачаў ачышчаць Юдэю і Ерусалім ад вышыняў і прысьвечаных дрэў і ад разьбёных і літых куміраў.
І разбурылі перад абліччам ягоным ахвярнікі Ваалаў і статуі, якія ўзвышаліся над імі; і прысьвечаныя дрэвы ён сьсек, і разьбёныя літыя куміры паламаў і пабіў у пыл, і рассыпаў па магілах тых, якія прыносілі ім ахвяры,
і галава Яфрэма - Самарыя, і галава Самарыі - сын Рэмаліінаў. Калі вы ня верыце, дык таму, што вы не засьведчаныя.
Ці ня ўчыніў ты сабе гэтага тым, што занядбаў Госпада Бога твайго ў той час, калі Ён вёў цябе па дарозе?
Пакарае цябе бязбожнасьць твая, і адступніцтва тваё выкрые цябе: дык вось, спазнай і разваж, як блага і горка тое, што ты занядбаў Госпада Бога твайго, і страху Майго няма ў табе, кажа Гасподзь Бог Саваоф.
І ў прароках Самарыі Я бачыў вар'яцтва; яны прарочылі імем Ваала - і ўвялі ў аблуду народ Мой, Ізраіля.
Але ў прароках Ерусаліма бачу жахлівае: яны распусьнічаюць і ходзяць у фальшы, падтрымліваюць рукі ліхадзеяў, каб ніхто не наварочваўся ад сваёй бязбожнасьці; усе яны перад Мною - як Садома, і жыхары яго - як Гамора.
Шляхі твае і дзеі твае прычынілі табе гэта; ад тваёй бязбожнасьці табе так горка, што даходзіць да сэрца твайго.
Слухай, зямля: вось, я прывяду на народ гэты пагібель, плод помыслаў іхніх; бо яны слоў Маіх ня слухалі і закон Мой адкінулі.
А большая сястра твая - Самарыя, якая з дочкамі сваімі жыве зьлева ад цябе; а меншая сястра твая, якая жыве справа ад цябе, ёсьць Садома з дочкамі яе.
Калі Я лекаваў Ізраіля, адкрылася няпраўда Яфрэмава і зладзейства Самарыі; бо яны паводзяцца ілжыва; і ўваходзіць злодзей, і разбойнік рабуе на вуліцах.
Гора бястурботным на Сіёне і спадзявальцам на гару Самарыйскую, знакамітым народу-першынца, да якіх прыходзіў дом Ізраіля!
І спустошаны будуць ахвярныя вышыні Ісакавыя, і разбураны будуць сьвяцілішчы Ізраілевыя, і паўстану зь мечам супроць дому Ераваамавага».
якія божацца грахом Самарыйскім і кажуць: жывы Бог твой, Дане! і жывы шлях у Вірсавію! - Яны ўпадуць і ўжо ня ўстануць.
Запрагай у калясьніцу борздых, жыхарка Лахіса; ты - пачатак грэху дачкі Сіёнавай, бо ў цябе паявіліся злачынствы Ізраіля.