Карэ, сын Імны, лявіт, брамнік на ўсходнім баку, быў пры дабравольных прынашэньнях Богу, для выдачы прынесенага Богу і важнейшых з рэчаў прынесеных.
ЛЯВІТ 10:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І сказаў Гасподзь Аарону і Элеазару і Ітамару, астатнім сынам ягоным: вазьмеце прынашэньне хлебнае, якое засталося ад ахвяраў Гасподніх, і ежце яго прэснае каля ахвярніка, бо гэта вялікая сьвятыня: Біблія (пераклад А.Бокуна) І прамовіў Майсей да Аарона і пазасталых сыноў ягоных, Элеазара і Ітамара: «Вазьміце ахвяру хлебную, якая засталася ад ахвяраў ГОСПАДАВЫХ, і ешце яе прэсную каля ахвярніка, бо гэта сьвятое сьвятых. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вось што сказаў Майсей Аарону і сынам яго, Элеязэру і Ітамару, якія засталіся: «Вазьміце ахвяру хлебную, што засталася ад агнявых ахвяр Госпада, і ежце яе прэсную каля ахвярніка, бо гэта самая святая рэч. |
Карэ, сын Імны, лявіт, брамнік на ўсходнім баку, быў пры дабравольных прынашэньнях Богу, для выдачы прынесенага Богу і важнейшых з рэчаў прынесеных.
і хлябоў прэсных, і праснакоў, зьмешаных з алеем, і ляпёшак прэсных, памазаных алеем: з мукі пшанічнай сьпячы іх;
бо праз гэта зьдзяйсьняецца ачышчэньне дзеля ўручэньня ім сьвятарства і дзеля прысьвячэньня іх; староньні не павінен есьці гэтага, бо гэта сьвятыня;
Аарон узяў сабе за жонку Елісавету, дачку Амінадававу, сястру Наасонаву, і яна нарадзіла яму Надава і Авіуда, Элеазара і Ітамара.
Яны будуць есьці ад хлебнага прынашэньня, ад ахвяры за грэх і ахвяры за злачынства; і ўсё заклятае ў Ізраіля ім жа і належыць.
і ежце яго на сьвятым месцы, бо гэта дзялянка твая і дзялянка сыноў тваіх з ахвяраў Гасподніх: так мне загадана;
Яны будуць належаць Аарону і сынам ягоным, якія будуць есьці іх на сьвятым месцы, бо гэта вялікая сьвятыня ім з ахвяраў Гасподніх: гэта пастанова вечная.
і любое прынашэньне хлебнае, якое печанае ў печы, і любое гатаванае ў печы, і любое гатаванае ў горшчыку альбо на патэльні, належыць сьвятару, які прыносіць яго;