ЛЯВІТ 10:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)13 і ежце яго на сьвятым месцы, бо гэта дзялянка твая і дзялянка сыноў тваіх з ахвяраў Гасподніх: так мне загадана; Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)13 Ешце яе ў месцы сьвятым, бо гэта частка твая і сыноў тваіх з ахвяраў агнявых для ГОСПАДА, бо так мне загадана. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)13 Ежце яе ў святым месцы, бо будзе дадзена яна табе і сынам тваім з агнявых ахвяр Госпадавых, як мне загадана. Глядзіце раздзел |
І сказаў ён мне: пакоі на поўнач і пакоі на поўдзень, якія перад плошчаю, ёсьць пакоі сьвяшчэнныя, у якіх сьвятары, якія набліжаюцца да Госпада, ядуць самыя сьвятыя ахвяры; там сама яны кладуць самыя сьвятыя ахвяры і хлебнае прынашэньне, і ахвяру за грэх і ахвяру за злачынства, бо гэта месца сьвятое.