І рушыла ўсё супольства сыноў Ізраілевых з пустыні Сін у дарогу сваю, паводле загаду Гасподняга, і разьмясьцілася табарам у Рэфідыме; і ня было вады піць людзям.
ЛІКІ 9:18 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Па загадзе Гасподнім выпраўляліся сыны Ізраілевыя ў дарогу і па загадзе Гасподнім спыняліся: увесь той час, калі воблака стаяла над скініяй, стаялі і яны; Біблія (пераклад А.Бокуна) Паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА выходзілі ў [дарогу] сыны Ізраіля, і паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА раскладаліся табарам. Усе дні, у якія воблака стаяла над Сялібай, яны стаялі табарам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) На загад Госпада адпраўляліся ў дарогу і на Яго загад станавіліся лагерам. Усе дні, у якія воблака стаяла над скініяй, яны заставаліся на адным і тым жа месцы. |
І рушыла ўсё супольства сыноў Ізраілевых з пустыні Сін у дарогу сваю, паводле загаду Гасподняга, і разьмясьцілася табарам у Рэфідыме; і ня было вады піць людзям.
і калі воблака доўгі час было над скініяй, дык і сыны Ізраілевыя сьледавалі гэтаму ўказаньню Госпада і не выпраўляліся;
а часам воблака нядоўга было над скініяй: яны па ўказаньні Гасподнім спыняліся і па ўказаньні Гасподнім выпраўляліся ў дарогу;
Не хачу пакінуць вас, браты, і каб вы ня ведалі, што бацькі нашыя ўсе былі пад хмараю, і ўсе прайшлі праз мора;
Любоў бо ў тым, каб жылі мы паводле запаведзяў Ягоных. Гэта - тая запаведзь, якую вы чулі ад пачатку, каб жылі згодна зь ёю,