ЛІКІ 9:18 - Біблія (пераклад А.Бокуна)18 Паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА выходзілі ў [дарогу] сыны Ізраіля, і паводле [слова] з вуснаў ГОСПАДА раскладаліся табарам. Усе дні, у якія воблака стаяла над Сялібай, яны стаялі табарам. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад В. Сёмухі)18 Па загадзе Гасподнім выпраўляліся сыны Ізраілевыя ў дарогу і па загадзе Гасподнім спыняліся: увесь той час, калі воблака стаяла над скініяй, стаялі і яны; Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)18 На загад Госпада адпраўляліся ў дарогу і на Яго загад станавіліся лагерам. Усе дні, у якія воблака стаяла над скініяй, яны заставаліся на адным і тым жа месцы. Глядзіце раздзел |