ЛІКІ 7:30 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) На чацьвёрты дзень правадыр сыноў Рувімавых Эліцур, сын Шадаураў; Біблія (пераклад А.Бокуна) У чацьвёрты дзень [прынёс дар ахвярны] князь сыноў Рубэна Эліцур, сын Шэдэура. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) У чацвёрты дзень князь сыноў Рубэна, Элісур, сын Сэдэура, |
Сьцяг табару Рувімавага на поўдзень, па рушэньнях іхніх, і правадыр сыноў Рувімавых Эліцур, сын Шэдэураў,
і ў ахвяру мірную два валы, пяць бараноў, пяць казлоў, пяць ягнят-адналетак; вось прынашэньне Эліява, сына Хэлонавага.
прынашэньне ягонае: адна срэбраная міса вагою ў сто трыццаць сікляў, адна срэбраная чара ў семдзесят сікляў, па сіклі сьвяшчэнным, напоўненыя пшанічнай мукою, зьмяшанаю з алеем, у прынашэньне хлебнае,