ЛІКІ 3:27 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ад Каата род Амрамаў і род Іцгараў, і род Хэўронаў і род Узіілаў: гэта роды Каатавыя. Біблія (пераклад А.Бокуна) Ад Кегата [паходзяць] сем’і Амрама, Іцгара, Хеўрона і Узіэля. Гэта сем’і Кегата. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Кагат мае сем’і: Амрама і Ісаара, Геброна і Азіэля; гэта сем’і Кагатавы. |
З племя Хэўронавага: Хашавія і браты ягоныя, людзі мужныя, тысяча сямсот, мелі нагляд над Ізраілем па гэты бок Ярдана на захад, па ўсякіх справах служэньня Гасподняга і па службе царскай.
І сказаў ён мне: гэты пакой, які выходзіць на поўдзень - для сьвятароў, якія чуваюць на варце храма;
і заслоны двара, і заслона на ўваходзе ў двор, які вакол скініі і ахвярніка, і вяроўкі яе, з усімі іх прыладамі.
Па ліку ўсіх мужчынскага полу, ад аднаго месяца і вышэй, восем тысяч шэсьцьсот, якія ахоўвалі сьвятыню.
а астатнім сынам Каата ад родаў племя Яфрэмавага і ад племя Данавага і ад палавіны племя Манасіінага паводле жэрабя дзесяць гарадоў;