Ён сказаў мне: Гасподзь, прад абліччам Якога я хаджу, пашле з табою анёла Свайго і добра ўладкуе шлях твой, і возьмеш жонку сыну майму з родзічаў маіх і з дому бацькі майго;
ЗАХАРЫІ 10:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Умацую іх у Госпадзе, і яны хадзіцьмуць у імя Яго, кажа Гасподзь. Біблія (пераклад А.Бокуна) І Я ўмацую іх у ГОСПАДЗЕ, і ў імя Ягонае яны будуць хадзіць, кажа ГОСПАД. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Зраблю іх моцнымі ў Госпадзе, і будуць хадзіць яны ў імя Яго», — кажа Госпад. |
Ён сказаў мне: Гасподзь, прад абліччам Якога я хаджу, пашле з табою анёла Свайго і добра ўладкуе шлях твой, і возьмеш жонку сыну майму з родзічаў маіх і з дому бацькі майго;
ня бойся, бо Я - з табою; не бянтэжся, бо Я - Бог твой; Я ўмацую цябе і дапамагу табе, і падтрымаю цябе правіцаю праўды Маёй.
Толькі ў Госпада, будуць казаць пра Мяне, праўда і сіла; да Яго прыйдуць і пасаромяцца ўсе, што варагавалі супроць Яго.
А мышцы цара Вавілонскага зраблю моцнымі, і дам яму меч Мой у руку, а мышцы фараона скрышу, і ён змушаны будзе моцна енчыць перад ім.
Бо ўсе народы ходзяць, кожны - у імя свайго бога; а мы будзем хадзіць у імя Госпада Бога нашага вавек».
І ўмацую дом Юдаў і ўратую дом Язэпаў, і вярну іх, бо Я ўмілажаліўся зь іх, і яны будуць, як бы Я не пакідаў іх: бо Я - Гасподзь Бог іхні, і пачую іх.
І скажуць князі Юдавыя ў сэрцах сваіх: сіла мая - жыхары Ерусалімскія ў Госпадзе Саваофе, Богу іхнім.
І ўсё, што вы робіце словам ці ўчынкам, усё рабеце ў імя Госпада Ісуса Хрыста, дзякуючы празь Яго Богу і Айцу.
мы прасілі і пераконвалі і ўгаворвалі рабіць годна Бога, Які паклікаў вас у Сваё Царства і славу.
За гэтым, браты, просім і молім вас Ісусам Хрыстом, каб вы, прыняўшы ад нас, як трэба вам паводзіцца і дагаджаць Богу, у гэтым яшчэ большы посьпех займелі,