У час ахвяраваньня Авэсалом паслаў і паклікаў Ахітатэла Гіланяніна, дарадцу Давідавага, зь ягонага горада Гіло. І склалася моцная змова, і народ сьцякаўся і множыўся вакол Авэсалома.
ЕРАМІІ 6:20 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Навошта Мне ладан, які ідзе з Савы, і пахучы трысьнёг з далёкай краіны? Цэласпаленьні вашыя недагодныя, і ахвяры вашыя няпрыемныя Мне. Біблія (пераклад А.Бокуна) Навошта Мне кадзіла, прывезенае з Шэвы, і трысьнёг пахкі з зямлі далёкай? Цэласпаленьні вашыя недаспадобы [Мне], і ахвяры вашыя не падабаюцца Мне. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Навошта Мне кадзіла, якое прывезена з Сабы, або трыснёг, салодкі і пахкі, з зямлі далёкай? Не прымаю Я вашых цэласпаленняў, і крывавыя ахвяры вашы не падабаюцца Мне». |
У час ахвяраваньня Авэсалом паслаў і паклікаў Ахітатэла Гіланяніна, дарадцу Давідавага, зь ягонага горада Гіло. І склалася моцная змова, і народ сьцякаўся і множыўся вакол Авэсалома.
І падарыла яна цару сто дваццаць талантаў золата і вялікае мноства пахошчаў і каштоўныя камяні: ніколі яшчэ ня прыходзіла такога мноства пахошчаў, якое падарыла царыца Саўская цару Саламону.
вазьмі сабе самых лепшых пахошчаў: сьмірны самацечнай пяцьсот, карыцы пахучай палавіну ад таго, дзьвесьце пяцьдзесят, трысьнёгу пахучага дзьвесьце пяцьдзясят,
Навошта Мне мноства ахвяраў вашых? кажа Гасподзь. Я перанасыціўся цэласпаленьнямі бараноў і тлушчам укормленага быдла; і крыві цялят, і ягнят, і казлоў не хачу.
Мноства вярблюдаў пакрые цябе - драмадэры з Мадыяма і Эфы; усе яны з Савы прыйдуць, прынясуць золата і ладан і ўзьвесьцяць славу Гасподнюю.
А хто коле вала - тое самае, што і забівае чалавека; ахвяравальнікі ягняці - тое самае, што гіцаль; ахвяравальнік ежы - тое самае, што ахвяравальнік сьвіное крыві; кадзільнік фіміяму - тое самае, што мольбіт ідалу; і як яны выбралі свае шляхі, і душа іх знаходзіць асалоду ў мярзотах іхніх,
Так кажа Гасподзь народу гэтаму: за тое, што яны любяць бадзяцца, ня стрымліваюць ног сваіх, за тое Гасподзь не дабраволіць ім, нагадвае сёньня беззаконьні іхнія і карае грахі іхнія.
Калі яны будуць пасьціцца, Я не пачую енку іхняга; і калі ўзьнясуць цэласпаленьне і дарунак, ня прыму іх; але мечам і голадам і згубнаю пошасьцю вынішчу іх.
А вы, доме Ізраілеў, - так кажа Гасподзь Бог, - ідзеце кожны да сваіх ідалаў і служэце ім, калі Мяне ня слухаецеся, але не апаганьвайце болей сьвятога імя Майго дарункамі вашымі і ідаламі вашымі,
Купцы з Савы і Ратмы гандлявалі з табою ўсякімі найлепшымі пахошчамі і ўсякімі дарагімі камянямі, і золатам плацілі за тавары твае.
У ахвярапрынашэньнях Мне яны прыносяць мяса і ядуць яго; Госпаду не да спадобы яны; сёньня Ён згадае бязбожнасьць іхнюю і пакарае іх за грахі іхнія: яны вернуцца ў Егіпет.
Ня будуць ліць Госпаду віна, і не да спадобы Яму будуць ахвяры іхнія; яны будуць ім, як хлеб хаўтурны: усе, што будуць есьці яго, апаганяцца, бо хлеб іхні - для душы іхняй, а ў дом Гасподні ён ня ўвойдзе.
Лепей хто-небудзь з вас замкнуў бы дзьверы, каб дарма ня трымалі агню на ахвярніку Маім. Няма Майго ўпадабаньня да вас, кажа Гасподзь Саваоф, і прынашэньні з рук вашых не да спадобы Мне.