Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




3 ЦАРСТВАЎ 10:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

10 І падарыла яна цару сто дваццаць талантаў золата і вялікае мноства пахошчаў і каштоўныя камяні: ніколі яшчэ ня прыходзіла такога мноства пахошчаў, якое падарыла царыца Саўская цару Саламону.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

10 І дала яна валадару сто дваццаць талентаў золата, і вельмі шмат пахошчаў і каштоўных камянёў, і не было ніколі падаравана больш пахошчаў, чым падаравала валадарка Шэвы валадару Салямону.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

10 Дык дала яна цару сто дваццаць талентаў золата, і вельмі шмат духмянасцей, і каштоўных камянёў; і не было ніколі болей падаравана вострых духмяных прыпраў, чым падаравала царыца Сабы цару Саламону.

Глядзіце раздзел Копія




3 ЦАРСТВАЎ 10:10
12 Крыжаваныя спасылкі  

Ізраіль, бацька іхні, сказаў ім: калі так, дык вось што зрабеце: вазьмеце з сабою пладоў зямлі гэтай, і занясеце ў дарунак чалавеку таму крыху бальзаму і крыху мёду, стыраксы і ладану, фісташкаў і мандальных арэхаў;


І прыйшла яна ў Ерусалім зь вельмі вялікім багацьцем: вярблюды наўючаны былі пахошчамі і вялікім мноствам золата і каштоўнымі камянямі; і прыйшла да Саламона і гутарыла зь ім пра ўсё, што было ў яе на сэрцы.


І паслаў Хірам цару сто дваццаць талантаў золата.


няхай скрэсьлены будуць з кнігі жывых, і хай ня будуць запісаны з праведнымі.


Таму туды ж зьвяртаецца народ ягоны, і п'юць ваду поўнаю чараю


Калі б я сказаў: буду так разважаць, як яны, - дык здрадзіў бы роду сыноў Тваіх.


І сказаў Гасподзь Майсею: вазьмі сабе пахошчаў: стакты, аніху, халвану духмянага і чыстага лівану, усяго пароўну,


Ёсьць золата і шмат жэмчугу, але найкаштоўнейшы посуд - вусны разумныя.


сабраў сабе срэбра і золата й скарбаў каштоўных ад цароў і правінцый; завёў у сябе сьпевакоў і сьпявачак і асалоду сыноў чалавечых - мноства жонак і наложніц.


і, увайшоўшы ў дом, убачылі Дзіця з Марыяю, Маці Яго, і, упаўшы, пакланіліся Яму; і адкрыўшы скарбы свае, прынесьлі Яму дары: золата, ладан і сьмірну.


ён мае славу Божую; сьветласьць ягоная падобная да каштоўнага каменя, як бы да каменя ясьпісу крышталёвага;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы