ЕЗЭКІІЛЯ 27:3 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) і кажы Тыру, які пасяліўся на выступах у моры і гандлюе з народамі на многіх выспах: так кажа Гасподзь Бог: Тыру! ты кажаш: «я дасканаласьць прыгажосьці!» Біблія (пераклад А.Бокуна) і скажы Тыру, які жыве каля ўваходу ў мора і гандлюе з народамі на астравах шматлікіх: “Гэта кажа Госпад ГОСПАД. Тыр, ты сказаў: “Я — [карабель] дасканалай прыгажосьці!” Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) і скажы Тыру, што жыве ля ўваходу ў мора і гандлюе з народамі на астравах многіх: гэта кажа Госпад Бог: “О Тыр, ты сказаў: “Я дасканала прыгожы!” |
Ідучы далінаю плачу, яны адчыняюць у ёй крыніцы, і дождж пакрывае яе дабраславеньнем;
Ён прасьцёр руку сваю на мора, скалануў царствы; Гасподзь даў наказ пра Ханаан - разбурыць крэпасьці ягоныя.
Але ты паспадзявалася на прыгажосьць тваю і, карыстаючыся славаю тваёю, пачала блудадзейнічаць і накідала блудадзейства тваё на кожнага, хто праходзіў міма, аддаючыся яму.
І зрабуюць багацьце тваё і расхапаюць тавары твае, і разбураць муры твае і разаб'юць прыгожыя дамы твае і камяні твае і дрэвы твае, і зямлю тваю кінуць у ваду.
І падымуць плач па табе і скажуць табе: «як загінуў ты, населены мараходамі, горад славуты, які быў моцны на моры, сам і жыхары ягоныя, што наводзілі страх на ўсіх насельнікаў яго!
і цары зямныя любаблуднічалі зь ёю, і купцы зямныя разбагацелі ад вялікай раскошы яе.