ДЗЕІ 2:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) А іншыя, насьміхаючыся, казалі: яны апіліся салодкім віном. Біблія (пераклад А.Бокуна) А іншыя, насьміхаючыся, казалі, што яны напіліся маладога віна. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) А іншыя, падсмейваючыся, казалі: «Можа быць, яны напіліся маладога віна?» |
Я падумаў: залезу на пальму, я ўхаплюся за вецьце яе - хай будуць грудзі твае замест гронак лазы, і дыханьне тваё будзе - як яблыкі;
І зробіць Гасподзь Саваоф на гары гэтай усім народам гасьціну з сытнай ежы, гасьціну з чыстых вінаў, з тлушчу костнага і з самых чыстых вінаў;
Як герой будзе Яфрэм; узьвесяліцца сэрца іхняе, як ад віна; і ўбачаць гэта сыны іхнія і парадуюцца; у захапленьні будзе сэрца іхняе ў Госпадзе.
Гасподзь Саваоф будзе абараняць іх, і яны будуць зьнішчаць і таптаць прашчавыя камяні і будуць піць і шумець як ад віна, і напоўняцца як ахвярныя чашы, як куты ахвярніка.
О, якая вялікая даброць ягоная і якое хараство Яго! Хлеб ажывіць язык у хлопцаў і віно - у дзяўчатак!
Калі ўся царква сыдзецца разам і ўсе пачнуць гаварыць незнаёмымі мовамі, і ўвойдуць да вас недасьведчаныя альбо няверуючыя, - дык ці ня скажуць, што вы шалееце?