Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ГАЛЯТАЎ 3:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Вось так, веруючыя дабраславяцца зь верным Абрагамам.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Так што тыя, хто з веры, дабраслаўляюцца разам з верным Абрагамам.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Дык дабраславёны будуць з верным Абрагамам усе, хто з веры.

Глядзіце раздзел



ГАЛЯТАЎ 3:9
8 Крыжаваныя спасылкі  

Абрагам быў ужо стары і ў сталым веку. Гасподзь дабраславіў Абрагама ўсім.


І знак абразаньня ён атрымаў, як пячатку праведнасьці празь веру, якую меў у неабразаньні, так што ён стаўся бацькам усіх веруючых у неабразаньні, каб і ім залічылася праведнасьць,


Такім чынам па веры, каб было зь літасьці, каб абяцаньне было неадменнае ўсім, ня толькі па законе, але і па веры нашчадкаў Абрагама, які ёсьць бацька ўсім нам, -


але і нам: залічыцца і нам, што веруюць у Таго, Хто ўваскрэсіў зь мёртвых Ісуса (Хрыста), Госпада нашага,


каб дабраславеньне Абрагамавае праз Хрыста Ісуса пашырылася на язычнікаў, каб нам атрымаць абяцанага Духа вераю.


Калі ж вы Хрыстовыя, дык вы нашчадкі Абарагамавыя, і паводле абяцаньня спадкаемцы.


Мы, браты, дзеці абяцаньня, як Ісаак.