Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ГАЛЯТАЎ 3:9 - Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 Так што тыя, хто з веры, дабраслаўляюцца разам з верным Абрагамам.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 Вось так, веруючыя дабраславяцца зь верным Абрагамам.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 Дык дабраславёны будуць з верным Абрагамам усе, хто з веры.

Глядзіце раздзел Копія




ГАЛЯТАЎ 3:9
8 Крыжаваныя спасылкі  

I Абрагам быў стары, і меў шмат дзён, і ГОСПАД дабраславіў Абрагама ў-ва ўсім.


I знак абразаньня ён атрымаў, як пячатку праведнасьці веры, якую [ён меў] у неабразаньні, каб быў ён бацькам усіх, хто верыць у неабразаньні, каб і ім залічана была праведнасьць,


Дзеля гэтага праз веру, каб было паводле ласкі, каб абяцаньне было ўгрунтаваным для ўсяго насеньня, ня толькі для таго, якое праз Закон, але і для таго, якое праз веру Абрагама, які ёсьць бацька ўсіх нас,


але і дзеля нас, што мае быць залічана нам, якія вераць у Таго, Хто ўваскрасіў з мёртвых Ісуса, Госпада нашага,


каб дабраслаўленьне Абрагама ў Хрысьце Ісусе сталася на паганаў, каб абяцаньне Духа мы атрымалі праз веру.


А калі вы — Хрыстовыя, дык вы — насеньне Абрагама і паводле абяцаньня — спадкаемцы.


А мы, браты, паводле Ісаака — дзеці абяцаньня.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы