Альбо вол забадае мужчыну, альбо жанчыну да сьмерці, дык вала пабіць камянямі і мяса яго ня есьці; а гаспадар вала не вінаваты;
ВЫХАД 21:31 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ці сына забадае, ці дачку забора, - паводле гэтага закона рабіць зь ім. Біблія (пераклад А.Бокуна) Калі сына забадае, або дачку забадае, паводле гэтага суду ўчыніць з ім. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Калі ж бык ударыў рогам сына або дачку, хай падпадзе ён пад той жа прысуд. |
Альбо вол забадае мужчыну, альбо жанчыну да сьмерці, дык вала пабіць камянямі і мяса яго ня есьці; а гаспадар вала не вінаваты;
калі на яго накладзены будзе выкуп, няхай дасьць выкуп за душу сваю, які накладзены будзе на яго.
Калі вол забадае раба альбо рабыню, дык гаспадару іх заплаціць трыццаць сікляў срэбра, а вала пабіць камянямі.
Ён стаў - і пахіснуў зямлю; паглядзеў - і ў трымценьне ўвёў народы; векавечныя горы распаліся, першабытныя пагоркі апалі; шляхі Яго - вечныя.