ВЫСЛОЎІ 5:11 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) І ты ўрэшце будзеш стагнаць, калі плоць твая і цела зьнямогуцца, Біблія (пераклад А.Бокуна) І будзеш ты потым стагнаць, калі будуць зьняможаныя цела тваё і сілы твае. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а ў рэшце рэшт ты будзеш стагнаць, калі сілы твае і цела тваё будуць растрачаныя, |
пакуль страла не праніжа вантробы ягонай; як птушка кідаецца ў сіло, і ня ведае, што яно - пагібель яе.
прарокі прарочаць ілжу, і сьвятары пануюць пры пасрэдніцтве іхнім, і народ Мой любіць гэта. Што ж вы рабіцьмеце пасьля гэтага?
і калі напоіць яе вадою, тады, калі яна нячыстая і зрабіла злачынства супроць мужа свайго, горкая вада, якая наводзіць праклён, увойдзе ў яе, на шкоду ёй, і апухне чэрава яе і ападзе ўлоньне яе, і будзе тая жонка праклятая ў народзе сваім;
Які ж плён мы мелі тады? такія дзеі, якіх сёньня самі саромеецеся, бо канец іхні - сьмерць.
Шлюб ва ўсіх няхай будзе пачэсны і ложак беззаганны; а распусьнікаў і пералюбцаў судзіць Бог.
А баязьлівым і няверным, і паганым і забойцам, і любаблуднікам і чарадзеям, і ідаласлужнікам і ўсім ашуканцам - іхняя доля ў возеры, якое гарыць вагнём і серкаю; гэта - сьмерць другая.
А звонку - сабакі і чарадзеі, і любадзейнікі - забойцы, і ідаласлужнікі і кожны, хто любіць і ўчыняе няпраўду.