ВЫСЛОЎІ 30:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Не дадавай да словаў Ягоных, каб Ён ня выкрыў цябе як ашуканца. Біблія (пераклад А.Бокуна) Не дадавай да словаў Ягоных, каб Ён ня выкрыў цябе і ня стаўся ты падманшчыкам. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Не дадавай нічога да слоў Яго, каб Ён не выкрыў цябе і каб не стаўся ты лгуном. |
Пры гэтым мы сталіся б тады і непраўдзівымі сьведкамі пра Бога, бо сьведчылі б пра Бога, што Ён уваскрэсіў Хрыста, Якога Ён не ўваскрэшваў, калі, гэта значыцца, мёртвыя не ўваскрасаюць;
Усё, што я наказваю вам, старайцеся выконваць; не дадавай да таго і не адымай ад таго.
Калі паўстане сярод цябе прарок, альбо той, хто бачыць сны, і пакажа табе азнаку альбо цуд,
і не дадавайце да таго, што я наказваю вам, і не адымайце ад таго; шануйце запаведзі Госпада, Бога вашага, якія я вам наказваю.