ВЫСЛОЎІ 3:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Бо здабываньне яе лепшае за здабываньне срэбра, і прыбытку зь яе больш, чым ад золата. Біблія (пераклад А.Бокуна) Бо здабыць яе лепш, чым здабыць срэбра, і плады ейныя лепшыя за золата. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) набыццё яе лепш за гандаль срэбрам, а прыбытак — хутчэй, чым ад золата. |
плады мае лепшыя за золата, і золата самага чыстага, і карысьці ад мяне болей, чым ад чыстага срэбра.
бо якая карысьць чалавеку, калі ён увесь сьвет здабудзе, а душу сваю змарнуе? альбо які выкуп дасьць чалавек за душу сваю?
Раю табе купіць у Мяне золата, вагнём ачышчанае, каб табе разбагацець, і белую вопратку, каб апрануцца і каб ня відзён быў сорам галізны тваёй, і масьцю памаж вочы твае, каб бачыць.