ВЫСЛОЎІ 25:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Цярплівасьць схіляе да літасьці вяльможу, і мяккі язык ломіць костку. Біблія (пераклад А.Бокуна) Цярплівасьцю пераканаеш начальніка, і лагодны язык ломіць костку. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Цярплівасць кіраўніка зробіць падатлівым, а мяккі язык зломіць косці. |
Доўгацярплівы лепшы за адважнага, і той, хто валодае сабою, лепшы за заваёўніка горада.
Калі ўспыхне начальніцкі гнеў на цябе, не пакідай свайго месца; бо рахманасьць даводзіць да дараваньня вялікіх правінаў.
Ён узяў яго ў рукі свае і пайшоў і еў дарогаю; і калі прыйшоў да бацькі свайго і маці сваёй, даў і ім, і яны елі; але не сказаў ім, што зь ільвінага трупа ўзяў мёд гэты.
А Авігеі, жонцы Навалавай, паведаміў адзін слуга, сказаўшы: вось, Давід прысылаў з пустыні паслоў вітаць нашага гаспадара, але ён абышоўся зь імі груба;