СУДЗЬДЗЯЎ 14:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)9 Ён узяў яго ў рукі свае і пайшоў і еў дарогаю; і калі прыйшоў да бацькі свайго і маці сваёй, даў і ім, і яны елі; але не сказаў ім, што зь ільвінага трупа ўзяў мёд гэты. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)9 І ўзяў яго ў рукі, і еў мёд у дарозе. І вярнуўся да бацькі і маці, і даў ім частку, і яны пакаштавалі. Але не хацеў ім казаць, што мёд узяў з цела ільва. Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)9 І, узяўшы іх у рукі, ён еў мёд у дарозе; і, вярнуўшыся да бацькі свайго і маці, ім даў частку, каб і яны пакаштавалі. Але не хацеў ім казаць, што мёд узяў з цела льва. Глядзіце раздзел |