Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫСЛОЎІ 25:1 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І гэта выслоўі Саламона, сабраныя мужамі Эзэкіі, цара Юдэйскага.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Гэта таксама прыповесьці Салямона, сабраныя людзьмі Эзэкіі, валадара Юды.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Гэта таксама прыслоўі Саламона, якія перапісалі людзі Эзэкіі — цара Юдэі.

Глядзіце раздзел



ВЫСЛОЎІ 25:1
10 Крыжаваныя спасылкі  

І прамовіў ён тры тысячы выслоўяў, і песьняў у яго было тысяча і пяць;


Выслоўі Саламона, сына Давідавага, цара Ізраільскага.


Выслоўі Саламона. Сын мудры радуе бацьку, а сын бязглузды - засмучэньне маці ягонай.


і прыйдзе беднасьць твая, як разбойнік, і галеча твая - як чалавек узброены».


Акрамя таго, што Эклезіяст быў мудры, ён вучыў яшчэ народ ведам. Ён усё выпрабоўваў, дасьледаваў і склаў многа выслоўяў.


Уява Ісаі, сына Амосавага, якую ён бачыў пра Юдэю і Ерусалім, у дні Азіі Ёатама, Ахаза, Эзэкіі - цароў Юдэйскіх.


І прыйшоў Эліякім, сын Халкіінаў, начальнік палаца і Сэўна пісар, і Ёах, і сын Асафаў, дзеяпісальнік, да Эзэкіі, у падранай адзежы, і пераказалі яму слова Рабсака.


і паслаў Эліякіма, начальніка палаца, і Сэўну пісара, і старэйшых сьвятароў, накрытых вярэтаю, да прарока Ісаі, сына Амосавага.


Слова Гасподняе, якое было да Асіі, сына Бээрыінавага, у дні Азіі, Ёатама, Ахаза, Эзэкіі, цароў Юдэйскіх, і ў дні Ераваама, сына Ёасавага, цара Ізраільскага.


Слова Гасподняе, якое было Міхею Марастыціну ў дні Ёатама, Ахаза і Эзэкіі, цароў Юдэйскіх, і якое адкрыта яму ў Самарыі і Ерусаліме.