Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 25:2 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

2 Слава Божая - пакрываць таямніцаю справу, а славай цароў - дасьледаваць справу.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

2 Слава Божая — утоіць справу, а слава валадароў — дасьледаваць справу.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

2 Слава Божая — таіць слова, а слава цароў — даследаваць размову.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 25:2
20 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў Давід хлопчыку, які расказваў яму: як ты ведаеш, што Саўл і сын яго Ёнатан памерлі?


І сказаў цар: ці ня рука Ёава ва ўсім гэтым з табою. І адказвала жанчына і сказала: хай жыве душа твая, гаспадару мой цар; ні направа, ні налева нельга ўхіліцца ад таго, што сказаў гаспадар мой цар; правільна, раб твой Ёаў загадаў мне, і ён уклаў у вусны рабы тваёй усе гэтыя словы;


хай пашукаюць у памятнай кнізе бацькоў тваіх, - і знойдзеш у кнізе памятнай, і даведаешся, што горад гэты - горад мяцежны і шкодны царам і абласьцям, і што адпады бывалі ў ім здавён, за што горад гэты і спустошаны.


і ад мяне дадзены загад, - і шукалі, і знайшлі, што горад гэты здаўна паўставаў супроць цароў, і ўчыняліся ў ім мецяжы і хваляваньні,


Дык вось, калі цару заўгодна, няхай пашукаюць у доме царскіх скарбаў, там у Вавілоне, ці сапраўды царом Кірам дадзены дазвол будаваць гэты дом Божы ў Ерусаліме, і царскую волю пра гэта няхай прышлюць нам.


Тады цар Дарый даў загад, і шукалі ў Вавілоне ў кнігасховішчы, куды складвалі скарбы.


бацькам быў я ўбогім і цяжбіну, якое я ня ведаў, разьбіраў уважліва.


дзе быў ты, калі Я закладваў асновы зямлі? скажы, калі ведаеш.


аперажы, як мужчына, сьцёгны свае: Я буду пытацца ў цябе, а ты адказвай Мне.


Хто гэты, што запамрочвае Наканаваньне, нічога не разумеючы? - Так, я казаў пра тое, чаго не разумеў, пра дзеі дзівосныя для мяне, якіх я ня ведаў.


Як нядобра есьці многа мёду, так дамагацца славы ня ёсьць слава.


Як неба ў вышыні і зямля ў глыбіні, так сэрца цароў - недасьледвальнае.


І паклаў я на сэрца помысел мой, каб шукаць і дасьледаваць мудрасьцю ўсё, што пад небам робіцца: гэты прыкры занятак даў Бог сынам чалавечым, каб кіраваліся ім.


і выкінуў іх Гасподзь зь зямлі іхнай у гневе, лютасьці і вялікім абурэньні, і кінуў іх на другую зямлю, як сёньня бачым.


Схаванае належыць Госпаду, Богу нашаму, а адкрытае нам і сынам нашым давеку, каб мы выконвалі ўсе словы закона гэтага.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы