ВЫСЛОЎІ 24:11 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Ратуй узятых на сьмерць, і няўжо ты адмовішся ад асуджаных на ўбой? Біблія (пераклад А.Бокуна) Ратуй узятых на сьмерць, і ці ж не пашкадуеш тых, якія сказаныя на загубу? Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Ратуй тых, каго вядуць на смерць, і затрымай тых, каго цягнуць на пагібель. |
супроць народу Твайго склалі падступную змову, і раяцца супроць тых, каго Ты ахоўваеш;
Правасудзьдзе й істасьць - аснова трона Твайго; любасьць і праўда прад абліччам Тваім ходзяць.
Але Павал абвясьціў гучным голасам, кажучы: не рабі сабе ніякае шкоды, бо ўсе мы тут.
А ўсе Эліны, схапіўшы Сасьфена, начальніка сынагогі, білі яго перад судзілішчам; а Галіёна зусім не турбавала гэта.
Але як што разлад узмацніўся, дык тысячнік, баючыся, каб яны не разарвалі Паўла, загадаў воінам сысьці, узяць яго спаміж іх і завесьці ў крэпасьць.