хай ня скажа мой вораг: «Я адолеў яго». Хай ня радуюцца супастаты мае, калі завагаюся.
ВЫСЛОЎІ 18:21 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сьмерць і жыцьцё - ва ўладзе языка, і хто любіць яго, скаштуе ад плоду яго. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сьмерць і жыцьцё ў руцэ языка; хто любіць яго, будзе есьці плады ягоныя. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Смерць і жыццё ў руцэ языка; хто яго любіць — будзе есці плады яго. |
хай ня скажа мой вораг: «Я адолеў яго». Хай ня радуюцца супастаты мае, калі завагаюся.
Вы ўраблялі беззаконьні, ясьце плод ілжы, бо ты спадзяваўся на шлях твой, на мноства ваяроў тваіх.
а таму не вялікая справа, калі і слугі ягоныя ўдаюць зь сябе слуг праведнасьці; але канец іхні будзе паводле дзеяў іхніх.
Адным - водар сьмертаносны на сьмерць, а другім - водар жыўнасны на жыцьцё! І хто здольны на гэта?
Ніякае брыдкае слова хай ня выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае на будаўніцтва ў веры, каб яно давала мілату слухачам.
Слова ваша (хай будзе) заўсёды зь мілатою, прыпраўлена сольлю, каб вы ведалі, як адказваць кожнаму.
Бо, прамаўляючы пыхлівае пустаслоўе, яны надзяць пажадаю цела і распустаю тых, што ледзьве ўцяклі ад замарочаных аблудаю;