І сказаў Ізраіль Язэпу: не спадзяваўся я ўбачыць твой твар: але вось, Бог паказаў мне і дзяцей тваіх.
ВЫСЛОЎІ 17:6 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Вянок старых - сыны сыноў, і словы дзяцей - бацькі іхнія. Біблія (пераклад А.Бокуна) Карона старых — сыны сыноў, і слава сыноў — бацькі іхнія. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Вянец старых — сыны сыноў, а слава сыноў — бацькі іх. |
І сказаў Ізраіль Язэпу: не спадзяваўся я ўбачыць твой твар: але вось, Бог паказаў мне і дзяцей тваіх.
І бачыў Язэп дзяцей у Яфрэма да трэцяга роду, таксама і сыны Махіра, сына Манасіінага, радзіліся на калені Язэпу.
але ў дні твае Я не зраблю гэтага дзеля Давіда, бацькі твайго: з рукі сына твайго адбяру яго;
Але дзеля Давіда Гасподзь Бог ягоны даў яму сьвяцільню ў Ерусаліме, паставіўшы пасьля яго сына ягонага і ўмацаваўшы Ерусалім,
Шануй бацьку твайго і маці тваю, каб падоўжыліся дні твае на зямлі, якую Гасподзь, Бог твой, дае табе.
Сын шануе бацьку і раб - гаспадара свайго; калі Я - бацька, дык дзе пашана да Мяне? і калі Я - Гасподзь, дык дзе багавейнасьць перад Мною? кажа Гасподзь Саваоф вам, сьвятары, якія няславіце імя Маё. Вы кажаце: чым мы няславім імя Тваё?