ВЫСЛОЎІ 17:27 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Разумны і ўстрымлівы ў словах сваіх, і разумны мае халодную кроў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Хто мае веданьне, той у словах ашчадны, і чалавек разумны мае спакойны дух. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Мае розум, хто ў размовах сваіх стрыманы, і хто з пакорлівым духам — той чалавек разважлівы. |
Доўгацярплівы лепшы за адважнага, і той, хто валодае сабою, лепшы за заваёўніка горада.
Дык вось, браты мае любасныя, кожны чалавек няхай будзе борзды ў слуханьні, марудлівы ў словах, марудлівы ў гневе;
бо ўсе мы шмат грэшым; хто ня грэшыць у слове, той чалавек дасканалы, ён можа ацугляць і ўсё цела.