Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫСЛОЎІ 17:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Лепей сустрэць чалавеку мядзьведзіху зьбязьдзетненую, чым неразумнага ў дрымоце ягонай.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

[Лепш] спаткаць мядзьведзіцу, пазбаўленую дзяцей, чым дурня ў неразумнасьці ягонай.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Лепш сустрэць мядзведзіцу з адабранымі дзіцянятамі, чым бязглуздага, самаўпэўненага ў сваёй бязглуздасці.

Глядзіце раздзел



ВЫСЛОЎІ 17:12
8 Крыжаваныя спасылкі  

І сказаў далей Хусій: ты ведаеш твайго бацьку і людзей ягоных; яны адважныя і моцна раздражнёныя, як мядзьведзіха ў полі, у якой адабралі дзяцей, і бацька твой - чалавек ваяўнічы; ён ня спыніцца начаваць з народам.


Ён азірнуўся і ўбачыў іх і пракляў іх імем Гасподнім. І выйшлі дзьве мядзьведзіхі зь лесу і разадралі зь іх сорак два дзіцяці.


Злосьнік шукае толькі зла; таму жорсткі анёл будзе пасланы супраць яго.


Цяжкі камень, важкі і пясок; але гнеў неразумнага цяжэйшы за іх абодвух.


Як рыклівы леў і галодны мядзьведзь, так бязбожны валадар над бедным народам.


Разумны чалавек, калі судзіцца з чалавекам неразумным, ці злуецца, ці сьмяецца - ня мае спакою.


Буду нападаць на іх, як пазбаўленая дзяцей мядзьведзіха, разьдзіраць змесьцішча сэрца іхняга, есьці іх там, як ільвіца; польныя зьвяры будуць ірваць іх.


Тады Ірад, убачыўшы, што мудрацы ашукалі яго, разгневаўся надта і паслаў пазабіваць усіх дзетак у Віфляеме і ва ўсіх межах яго, ад двух гадоў і ніжэй, паводле часу, які выведаў у мудрацоў.