Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ВЫСЛОЎІ 28:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

15 Як рыклівы леў і галодны мядзьведзь, так бязбожны валадар над бедным народам.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

15 Леў рыклівы і мядзьведзь бадзяжны — [гэта] бязбожны пан над бедным народам.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

15 Леў, што рыкае, і галодны мядзведзь — гэта бязбожны кіраўнік над бедным народам.

Глядзіце раздзел Копія




ВЫСЛОЎІ 28:15
19 Крыжаваныя спасылкі  

Тады Ірад, убачыўшы, што мудрацы ашукалі яго, разгневаўся надта і паслаў пазабіваць усіх дзетак у Віфляеме і ва ўсіх межах яго, ад двух гадоў і ніжэй, паводле часу, які выведаў у мудрацоў.


Цьверазейце, чувайце, бо супраціўнік ваш д'ябал ходзіць, як рыклівы леў, шукаючы каго праглынуць;


Пагроза царовая - нібы рык ільва: хто дражніць яго, той грэшыць супроць самога сябе.


Гнеў цара - як рык ільва, а ласка ягоная - як раса на траву.


А яшчэ праліў Манасія і даволі многа нявіннай крыві, так што напоўніў ёю Ерусалім ад краю да краю, звыш свайго грэху, што ён увёў Юду ў грэх - рабіць благое ў вачах Гасподніх.


Тады фараон усяму народу свайму загадаў, кажучы: кожнага народжанага сына кідайце ў раку, а кожную дачку пакідайце жывою.


Буду нападаць на іх, як пазбаўленая дзяцей мядзьведзіха, разьдзіраць змесьцішча сэрца іхняга, есьці іх там, як ільвіца; польныя зьвяры будуць ірваць іх.


Прыгнечаны Яфрэм, уражаны судом; бо захацеў хадзіць сьледам за марнымі.


Лепей сустрэць чалавеку мядзьведзіху зьбязьдзетненую, чым неразумнага ў дрымоце ягонай.


І пабіў Менаім Тыпсах і ўсіх, што былі ў ім і ў межах яго, ад Тырцы, за тое, што горад не адчыніў брамы, і разьбіў яго: і ўсіх цяжарных жанчын у ім парубаў.


Ён азірнуўся і ўбачыў іх і пракляў іх імем Гасподнім. І выйшлі дзьве мядзьведзіхі зь лесу і разадралі зь іх сорак два дзіцяці.


Калі множацца праведнікі, весяліцца народ; а калі пануе бязбожнік, стогне народ.


І таму Егіпцяне жорстка прымушалі сыноў Ізраілевых да працы,


Зламаў Гасподзь кій бязбожных, жазло ўладыкаў,


што пабівала народы ў лютасьці ўдарамі няўхільнымі, у гневе ўладарыў над плямёнамі зь бязьлітаснымі ганеньнямі.


Князі яго сярод яго - рыклівыя ільвы, судзьдзі яго - вечаровыя ваўкі, якія не пакідаюць да раніцы ніводнай косткі.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы