Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




ВЫСЛОЎІ 15:23 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Радасьць чалавеку ў адказе вуснаў ягоных, і як хораша слова ў свой час!

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

Радуецца чалавек з адказу вуснаў сваіх, і якое добрае слова адпаведнае.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Весяліцца чалавек з адказу вуснаў сваіх, і спрыяльная размова — найлепшая.

Глядзіце раздзел



ВЫСЛОЎІ 15:23
14 Крыжаваныя спасылкі  

Якія моцныя словы праўды! Але што даказваюць выкрываньні вашыя?


Ад плоду вуснаў сваіх чалавек насычаецца дабром, і плата чалавеку - паводле дзеяў рук ягоных.


Смутак на сэрцы падаўляе чалавека, а добрае слова разьвесяляе яго.


Бяз рады задумы разладзяцца, а пры мностве радцаў яны спраўдзяцца.


Прыемныя цару вусны праўдзівыя, а таго, хто гаворыць праўду, ён любіць.


Прыемная мова - сотавы мёд, салодкая душы і гойная касьцям.


У вусны цалуе той, хто адказвае словамі правільнымі.


Усё мае сваю пару, і гадзіна кожнае дзеі - пад небам.


Гасподзь Бог даў Мне язык мудрых, каб Я мог словам мацаваць зьнямоглага: кожнае раніцы Ён будзіць, будзіць вуха Маё, каб Я чуў, быццам вучань.


Пачуўшы ад яго гэтыя словы, абодва вучні пайшлі за Ісусам.


Яна, як толькі пачула, пасьпешліва ўстала і пайшла да Яго.


Ніякае брыдкае слова хай ня выходзіць з вуснаў вашых, а толькі добрае на будаўніцтва ў веры, каб яно давала мілату слухачам.