Якаў пакахаў Рахіль і сказаў: Я буду служыць табе сем гадоў за Рахіль, малодшую дачку тваю.
БЫЦЦЁ 46:19 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) Сыны Рахілі, жонкі Якава: Язэп і Веньямін. Біблія (пераклад А.Бокуна) Сыны Рахелі, жонкі Якуба: Язэп і Бэн’ямін. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Сыны Ракелі, жонкі Якуба: Язэп і Бэньямін. |
Якаў пакахаў Рахіль і сказаў: Я буду служыць табе сем гадоў за Рахіль, малодшую дачку тваю.
А Язэпа зьвялі ў Егіпет. І купіў яго з рук Ізмаільцянаў, якія прывялі яго туды, Егіпцянін Патыфар, царадворац фараонаў, начальнік целаахоўцаў.
І сказаў нам раб твой, бацька наш: вы ведаеце, што жонка мая нарадзіла мне двух сыноў;
Гэта сыны Зэлфы, якую Лаван даў Ліі, дачцэ сваёй: яна нарадзіла іх Якаву шаснаццаць душ.
І нарадзіліся ў Язэпа ў зямлі Егіпецкай Манасія і Яфрэм, якіх нарадзіла яму Асэнэта, дачка Потыфэра, жраца Она.
А ўсіх душаў, што выйшлі са сьцёгнаў Якава, было семдзесят (пяць), а Язэп быў ужо ў Егіпце.