Вось радавод Ізмаіла, сына Абрагамавага, якога нарадзіла Абрагаму Агар, Егіпцянка, Саррына служанка;
БЫЦЦЁ 36:43 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) старэйшына Магдыіл, старэйшына Ірам. Вось старэйшыны Ідумэйскія, паводле іх селішчаў, у зямлі валоданьня іхняга. Вось Ісаў, бацька Ідумэяў. Біблія (пераклад А.Бокуна) князь Магдыель, князь Ірам. Вось князі Эдому, паводле сялібаў іхніх, у зямлі ўласнасьці іхняй. Гэта Эзаў, бацька Эдому. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) князь Магдыэль, князь Ірам. Гэта князі Эдома, якія жывуць на зямлі валадарства свайго. І менавіта Эзаў — бацька ідумейцаў. |
Вось радавод Ізмаіла, сына Абрагамавага, якога нарадзіла Абрагаму Агар, Егіпцянка, Саррына служанка;
І сказаў Ісаў Якаву: дай мне паесьці чырвонага, чырвонага гэтага; бо я стаміўся. Ад гэтага дадзена яму мянушка: Эдом.
Вось старэйшыны сыноў Ісававых. Сыны Эліфаза, першародка Ісававага: старэйшына Тэман, старэйшына Амар, старэйшына Цэфо, старэйшына Кеназ,
Дык вось, ня вы паслалі мяне сюды, а Бог, Які і паставіў мяне бацькам фараону і гаспадаром ва ўсім доме ягоным і валадаром ва ўсёй зямлі Егіпецкай.
Мэанатай спарадзіў Офру, а Сэрая спарадзіў Ёава, родапачынальніка даліны цесьляроў, бо яны былі цесьляры.
тады сумеліся князі Эдэмавыя, дрыжаньне апанавала правадыроў Маавіцкіх, замаркоціліся ўсе жыхары Ханаана.
І паслаў Майсей з Кадэса паслоў да цара Эдомскага: так кажа брат твой, Ізраіль: ты ведаеш усе цяжкасьці, якія спасьціглі нас;
пачынаць зь імі вайну, бо Я ня дам вам зямлі іхняй ні на ступак нагі, бо гару Сэір Я даў у валоданьне Ісаву;