Biblia Todo Logo
Біблія онлайн
- Аб'явы -




БЫЦЦЁ 25:30 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

30 І сказаў Ісаў Якаву: дай мне паесьці чырвонага, чырвонага гэтага; бо я стаміўся. Ад гэтага дадзена яму мянушка: Эдом.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

30 I сказаў Эзаў Якубу: «Дай мне крыху чырвонай, гэтай чырвонай [стравы], бо я стомлены». Дзеля гэтага названае імя ягонае Эдом.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

30 і кажа: «Дай мне гэтай чырвонай стравы, бо я надта стомлены». Дзеля гэтай прычыны дадзена яму імя Эдом.

Глядзіце раздзел Копія




БЫЦЦЁ 25:30
15 Крыжаваныя спасылкі  

І згатаваў Якаў страву; а Ісаў прыйшоў з поля стомлены.


Але Якаў сказаў: прадай мне цяпер жа сваё першародства.


І паслаў Якаў перад сабою пасланцоў да брата свайго Ісава ў зямлю Сэір, у вобласьць Эдом,


і загадаў ім, сказаўшы: так скажэце гаспадару майму Ісаву: вось, што кажа раб твой Якаў: я жыў у Лавана і пражыў дагэтуль;


Вось радавод Ісава, ён жа Эдом.


Вось сыны Ісава, і вось старэйшыны іх. Гэта Эдом.


старэйшына Магдыіл, старэйшына Ірам. Вось старэйшыны Ідумэйскія, паводле іх селішчаў, у зямлі валоданьня іхняга. Вось Ісаў, бацька Ідумэяў.


І пасяліўся Ісаў на гары Сэір. Ісаў, ён жа Эдом.


І вось радаслоўнік Ісава, бацькі Ідумэяў, на гары Сэір.


У дні ягоныя выступіў Эдом з-пад рукі Юды, і паставілі яны над сабою цара.


тады сумеліся князі Эдэмавыя, дрыжаньне апанавала правадыроў Маавіцкіх, замаркоціліся ўсе жыхары Ханаана.


Пра Эдом так кажа Гасподзь Саваоф: хіба няма болей мудрасьці ў Тэмане? Хіба ня стала рады ў разумных? хіба зьбяднела мудрасьць іхняя?


Уява Аўдзею. Так кажа Гасподзь Бог пра Эдома: вестку пачулі мы ад Госпада, і пасол пасланы абвясьціць народам: «уставайце, і пойдзем супраць яго вайною!»


Ня грэбуй Ідумэянінам, бо ён брат твой; ня грэбуй Егіпцянінам, бо ты быў прыхаднем у зямлі ягонай;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы