Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




БЫЦЦЁ 30:15 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Але Лія сказала ёй: няўжо мала табе - завалодаць мужам маім, што ты дамагаешся і мандрагораў сына майго? Рахіль сказала: дык няхай ён ляжа з табою гэтай ночы, за мандрагоры сына твайго.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

А тая сказала ёй: «Няўжо мала [табе], што ты ўзяла мужа майго, і хочаш узяць мандрагоры сына майго?» I сказала Рахель: «Дык няхай ён ляжа з табою ў гэтую ноч за мандрагоры сына твайго».

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Тая адказала: «Не досыць табе, што ты ў мяне мужа выкрала, дык яшчэ хочаш забраць мандрагоры майго сына?» Ракель кажа: «Тады хай ён спіць з табой гэтай ноччу за мандрагоры твайго сына».

Глядзіце раздзел



БЫЦЦЁ 30:15
7 Крыжаваныя спасылкі  

Рувім пайшоў у час жніва пшаніцы, і знайшоў мандрагоравыя яблыкі ў полі, і прынёс іх Ліі, маці сваёй. І Рахіль сказала Ліі: дай мне мандрагораў сына твайго.


Якаў прыйшоў з поля ўвечары, і Лія выйшла яму насустрач і сказала: увайдзі да мяне, бо я купіла цябе за мандрагоры сына майго. І лёг ён зь ёю тае ночы.


Тады сказаў Ісая: слухайце ж, доме Давідаў! няўжо мала вам абцяжваць людзей, што вы хочаце абцяжваць і Бога майго?


Але ты і ня іхнімі шляхамі хадзіла і не паводле іхніх мярзотаў чыніла; гэтага было мала; ты паводзілася распусьней за іх на ўсіх шляхах тваіх.


хіба мала таго, што ты вывеў нас зь зямлі, у якой цячэ малако і мёд, каб загубіць нас у пустыні? і ты яшчэ хочаш валадарыць над намі!


Мне вельмі мала залежыць, як судзіце мяне вы, альбо як судзяць людзі; я і сам сябе ня суджу.