БЫЦЦЁ 30:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)14 Рувім пайшоў у час жніва пшаніцы, і знайшоў мандрагоравыя яблыкі ў полі, і прынёс іх Ліі, маці сваёй. І Рахіль сказала Ліі: дай мне мандрагораў сына твайго. Глядзіце раздзелБіблія (пераклад А.Бокуна)14 I выйшаў Рубэн у дні жніва пшаніцы, і знайшоў мандрагоры ў полі, і прынёс іх Леі, маці сваёй. I сказала Рахель Леі: «Дай мне мандрагоры сына твайго». Глядзіце раздзелКнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)14 І выйшаў аднойчы Рубэн у час жніва пшаніцы, і знайшоў на полі мандрагоры, і прынёс іх Ліі, маці сваёй. І сказала Ракель: «Дай мне некалькі мандрагор твайго сына». Глядзіце раздзел |