І служыў Якаў за Рахіль сем гадоў; і яны здаліся яму як некалькі дзён, бо ён кахаў яе.
БЫЦЦЁ 29:27 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) закончы тыдзень гэтай; потым дамо табе і тую за службу, якую ты будзеш служыць у мяне яшчэ сем гадоў. Біблія (пераклад А.Бокуна) Споўні тыдзень з гэтай, і дам табе таксама тую, за якую ты будзеш служыць у мяне яшчэ сем іншых гадоў». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Будзь тыдзень з гэтаю, а потым дам табе і другую, за якую, аднак, адслужыш у мяне сем іншых гадоў». |
І служыў Якаў за Рахіль сем гадоў; і яны здаліся яму як некалькі дзён, бо ён кахаў яе.
Лаван сказаў: у нашым месцы так ня робяць, каб малодшую выдаваць раней за старэйшую;
Якаў так і зрабіў і закончыў тыдзень гэтай. І даў Рахіль, дачку сваю, яму за жонку.
Такія мае дваццаць гадоў у доме тваім. Я служыў табе чатырнаццаць гадоў за дзьвюх дачок тваіх і шэсьць гадоў за быдла тваё; а ты дзесяць разоў мяняў узнагароду маю.
Не бяры ў пасьцель тваю сястры жонкі тваёй, пакуль жонка твая жыве; не рабі яе суперніцай жонцы тваёй пры жыцьці яе.
Але ці ж не зрабіў таго самага адзін, і ў ім жыў выдатны дух? Што ж зрабіў гэты адзін? Ён хацеў атрымаць ад Бога нашчадкаў. Дык вось, захоўвайце дух ваш, і ніхто хай ня робіць вераломна супроць жонкі і маладосьці сваёй.
бо корань усякага ліха ёсьць срэбралюбства, аддаўшыся якому, некаторыя ўхіліліся ад веры і самі на сябе наклікалі многія смуткі.
І прыйшоў бацька ягоны да жанчыны, і зладзіў там Самсон гасьціну, як звычайна робяць жаніхі.
І сказаў ім Самсон: загадаю я вам загадку; калі вы адгадаеце мне яе за сем дзён гасьціны і адгадаеце правільна, дык я даю вам трыццаць сіндонаў і трыццаць перамен вопраткі;