Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




СУДЗЬДЗЯЎ 14:12 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

12 І сказаў ім Самсон: загадаю я вам загадку; калі вы адгадаеце мне яе за сем дзён гасьціны і адгадаеце правільна, дык я даю вам трыццаць сіндонаў і трыццаць перамен вопраткі;

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

12 І зьвярнуўся да іх Самсон: «Загадаю я вам загадку. Калі разгадаеце мне яе за сем дзён банкету, я дам вам трыццаць шатаў ільняных і трыццаць зьме­наў вопратак.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

12 Сказаў ім Самсон: «Загадаю я вам загадку: калі разгадаеце мне яе за сем дзён банкету, дам я вам трыццаць шатаў ільняных і столькі ж тунікаў.

Глядзіце раздзел Копія




СУДЗЬДЗЯЎ 14:12
22 Крыжаваныя спасылкі  

сыне чалавечы! прапануй загадку і скажы прыпавесьць дому Ізраілеваму.


Царыца Саўская, дачуўшыся пра славу Саламона ў імя Госпада, прыйшла выпрабаваць яго загадкамі.


кожнаму зь іх ён даў зьмену вопраткі, а Веньяміну даў трыста срэбранікаў і пяць зьмен вопраткі;


Той адказваў: зь мірам; гаспадар мой паслаў мяне сказаць: вось, цяпер прышлі да мяне з гары Яфрэмавай двух маладых чалавекі з сыноў прарокавых; дай ім талант срэбра і дзьве перамены вопраткі.


І сказаў цар Сірыйскі Нэеману: ідзі, схадзі, а я пашлю ліст да цара Ізраільскага. Ён пайшоў і ўзяў з сабою дзесяць талантаў срэбра і шэсьць тысяч сікляў золата і дзесяць перамен вопраткі;


каб разумець выслоўе і загадкавую мову, словы мудрацоў і загадкі іхнія.


Багацьце ваша спрахла, і вопратку вашу патачыла моль.


Бо цяпер мы бачым як празь цьмянае шкло, наўздогадзь, а тады твар да твару; цяпер я ведаю часткова, тады ж спазнаю так, як і я спазнаны.


Вучні Ягоныя сказалі Яму: вось цяпер Ты проста гаворыш і прытчы ня кажаш ніякай;


А заўважаючы, як запрошаныя выбіралі першыя месцы, сказаў ім прытчу:


і разьдзеўшы Яго, надзелі на Яго пурпуру;


Гэта ўсё казаў Ісус прытчамі люду, і бяз прытчы нічога не казаў ім,


дзеля таго прытчамі прамаўляю ім, што яны бачачы ня бачаць, і чуючы ня чуюць, і не разумеюць;


Ня зьбірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе моль і ржа нішчаць і дзе злодзеі падкопваюцца і крадуць:


І сказаў я: о, Госпадзе Божа! яны кажуць пра мяне: «ці не гаворыць ён прыпавесьці?»


Ён заклікае нябёсы згары, і зямлю - народ Свой судзіць:


І зрабіў Саламон у той час сямідзённае сьвята, і ўвесь Ізраіль зь ім - сход вельмі вялікі, які сабраўся ад уваходу ў Эмат да ракі Егіпецкай;


І калі там убачылі яго, выбралі трыццаць вясельных дружкаў, каб яны былі пры ім.


а калі ня здолееце адгадаць мне, дык вы дайце мне трыццаць сіндонаў і трыццаць перамен вопраткі. Яны сказалі яму: загадай загадку тваю, паслухаем.


Яна робіць покрывы, і прадае, і паясы дастаўляе купцам Фінікійскім.


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы