І сказаў Абрам Лоту: хай ня будзе разладу паміж мною і табою, і паміж пастухамі маімі і пастухамі тваімі, бо мы родзічы;
БЫЦЦЁ 29:14 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) А Лаван сказаў яму: сапраўды ты косьць мая і плоць мая. І жыў у яго Якаў цэлы месяц. Біблія (пераклад А.Бокуна) I сказаў яму Ляван: «Вось, ты — костка мая і цела маё». I жыў у яго цэлы месяц. Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) сказаў: «Ты сапраўды косць мая і цела маё!» І пасля таго, як Якуб пражыў у яго цэлы месяц, |
І сказаў Абрам Лоту: хай ня будзе разладу паміж мною і табою, і паміж пастухамі маімі і пастухамі тваімі, бо мы родзічы;
І сказаў чалавек: вось, гэта костка ад касьцей маіх і плоць ад плоці маёй; яна будзе называцца жонкаю, бо ўзятая ад мужа свайго.
І сказаў Якаў Рахілі, што ён родзіч бацьку яе і што ён сын Рэбэкі. А яна пабегла і сказала бацьку свайму.
І Лаван сказаў Якаву: няўжо ты дарма будзеш служыць мне, бо ты родзіч? скажы мне, чым заплаціць табе?
хадзем, прадамо яго Ізмаільцянам, а рукі нашыя хай ня будуць на ім, бо ён брат наш, плоць наша. Браты яго паслухаліся
І прыйшлі ўсе плямёны Ізраілевыя да Давіда ў Хэўрон і сказалі: вось, мы - косьці твае і плоць твая;
Ня верце сябру, не пакладайцеся на прыяцеля; ад той, што ляжыць на ўлоньні тваім, ахоўвае дзьверы вуснаў тваіх.
голасна кажэце ўсім жыхарам Сіхемскім: што лепей вам, ці каб валодалі вамі ўсе семдзесят сыноў Ераваалавых, ці каб валодаў адзін, і ўспомніце, што я костка і плоць ваша.