Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




БЫЦЦЁ 20:16 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

І Сарры сказаў: вось, я даў брату твайму тысячу сікляў срэбра; вось, гэта табе покрывала на вочы перад усімі, хто з табою, і перад усімі ты апраўданая.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

А Сары сказаў: «Вось, я даю тысячу срэбнікаў брату твайму. Няхай гэта будзе табе заслонаю перад вачамі ўсіх, якія з табою, і перад усімі ты без віны».

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

А Сары сказаў ён: «Вось, даю брату твайму тысячу сікляў срэбра. Вось, хай гэта будзе табе для прыкрыцця вачэй усім тым, хто разам з табой, што ты без віны».

Глядзіце раздзел



БЫЦЦЁ 20:16
11 Крыжаваныя спасылкі  

І памаліўся Абрагам Богу, і ацаліў Бог Авімэлэха, і жонку ягоную, і рабыняў ягоных, і яны пачалі радзіць;


ці ня сам ён сказаў мне: яна сястра мая? І яна сама сказала: ён брат мой. Я зрабіў гэта ў шчырасьці сэрца майго і ў чысьціні рук маіх.


І сказала рабу: хто гэты чалавек, які ідзе па полі насустрач нам? Раб сказаў: гэта гаспадар мой. І яна ўзяла пакрывала і закрылася.


І даў Авімэлэх загад усяму народу, сказаўшы: хто кране гэтага чалавека і жонку ягоную, той аддадзены будзе сьмерці.


Хто любіць настаўленьне, той любіць веды; а хто ненавідзіць засьцярогі, той невук.


Залатая завушніца і аздоба з чыстага золата - гэта мудры абскаржнік для ўважлівага вуха.


Лепей адкрыты дакор, чым прыхаваная любоў.


І прыйшоў да яго начальнік карабля і сказаў яму: «чаго ты сьпіш? устань, закліч Бога твайго; можа быць, Бог успомніць пра нас, і мы не загінем».


Каго Я люблю, тых выкрываю і караю. Дык вось будзь руплівы і пакайся.