АМОСА 7:13 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) а ў Вэтылі больш не прароч, бо ён - сьвятыня цара і дом царскі. Біблія (пераклад А.Бокуна) але ў Бэтэлі больш не спрабуй прарочыць, бо ён — сьвятыня валадара і дом валадарства». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) а ў Бэтэлі болей не праракуй, бо гэта царская святыня і дом царства». |
І ўстанавіў Ераваам сьвята ў восьмы месяц, у пятнаццаты дзень месяца, падобнае на тое сьвята, якое было ў Юдэі, і прыносіў ахвяры на ахвярніку; тое самае ён зрабіў у Вэтылі, каб прыносіць ахвяру цялятам, якіх зрабіў. І паставіў у Вэтылі сьвятароў вышыняў, якія зладзіў,
І вось, чалавек Божы прыйшоў з Юдэі па слове Гасподнім у Вэтыль, у той час, як Ераваам стаяў каля ахвярніка, каб учыніць дымленьне.
і рабіў ён благое ў вачах Гасподніх: не адступаўся ад усіх грахоў Ераваама, сына Наватавага, які ўвёў Ізраіля ў грэх.
якія празорлівым кажуць: «перастаньце прарочыць», і прарокам: «не прарочце нам праўды, кажэце нам даспадобнае, прадказвайце прыемнае;
навошта ты прарочыш імем Госпада і кажаш: і дом гэты будзе - як Сілом, і горад гэты апусьцее, застанецца без жыхароў?» І сабраўся ўвесь народ супроць Ераміі ў доме Гасподнім.
Бо ў той дзень, калі Я спаганю зь Ізраіля за злачынствы ягоныя, спаганю і за ахвярнікі ў Вэтылі, - адцятыя будуць рогі алтара і ўпадуць на зямлю.
Ня шукайце Вэтыля і не хадзеце ў Галгал і ў Вірсавію не вандруйце, бо Галгал увесь пойдзе ў палон і Вэтыль абернецца ў нішто.
Цяпер выслухай слова Гасподняе. Ты кажаш: не прароч на Ізраіля і не вымаўляй слоў на дом Ісакаў.
І спустошаны будуць ахвярныя вышыні Ісакавыя, і разбураны будуць сьвяцілішчы Ізраілевыя, і паўстану зь мечам супроць дому Ераваамавага».
ці не забаранілі мы вам строга вучыць у імя гэтае? І вось вы напоўнілі Ерусалім вучэньнем вашым, і хочаце навесьці на нас кроў Таго Чалавека.
Яны паслухаліся яго і, паклікаўшы апосталаў, білі іх і, забараніўшы ім гаварыць пра імя Ісуса, адпусьцілі іх.