Biblia Todo Logo
Біблія онлайн

- Аб'явы -




ЕРАМІІ 26:9 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

9 навошта ты прарочыш імем Госпада і кажаш: і дом гэты будзе - як Сілом, і горад гэты апусьцее, застанецца без жыхароў?» І сабраўся ўвесь народ супроць Ераміі ў доме Гасподнім.

Глядзіце раздзел Копія

Біблія (пераклад А.Бокуна)

9 Навошта ты прарочыў у імя ГОСПАДА, кажучы: “Як Шыло будзе Дом гэты, і горад гэты будзе зруйнаваны і [будзе] бязьлюдным”?» І ўвесь народ сабраўся супраць Ярэміі ў Доме ГОСПАДА.

Глядзіце раздзел Копія

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

9 Чаму праракаваў ты ў імя Госпада, кажучы: “Будзе дом гэты такі ж, як Сіло, і горад гэты апусцее, і не будзе ў ім жыхара”?» І ўвесь народ сабраўся вакол Ярэміі ў доме Госпада.

Глядзіце раздзел Копія




ЕРАМІІ 26:9
28 Крыжаваныя спасылкі  

Да гэтага слова слухалі яго; а пасьля гэтага паднялі крык, кажучы: зьнішчы зь зямлі такога! бо ня варта яму жыць.


Увесь горад узрушыўся, і пазьбягаліся ўсе людзі; і, схапіўшы Паўла, павалаклі яго з храма, і адразу ж замкнуты былі дзьверы.


Але Юдэі, падбухторыўшы пабожных уплывовых жанчын і першых у горадзе людзей, пачалі ганеньне на Паўла і Варнаву, і выгналі іх з сваіх межаў.


бо мы чулі, як ён казаў, што той Ісус Назарэй зруйнуе месца гэтае і зьменіць звычаі, якія перадаў нам Майсей.


ці не забаранілі мы вам строга вучыць у імя гэтае? І вось вы напоўнілі Ерусалім вучэньнем вашым, і хочаце навесьці на нас кроў Таго Чалавека.


І пабралі камяні, каб кінуць у Яго; але Ісус зьнік і выйшаў з храма, прайшоўшы сярод іх, і пайшоў далей.


Гэтыя словы казаў Ісус каля скарбонкі, калі вучыў у храме; і ніхто ня ўзяў Яго, бо ня прыйшла часіна Ягоная.


Але першасьвятары падбухторылі людзей прасіць, каб адпусьціў ім лепей Вараву.


Але першасьвятары і старэйшыны падбухторылі люд прасіць Вараву, а Ісуса загубіць.


І калі прыйшоў Ён у храм і вучыў, падступіліся да Яго першасьвятары і старэйшыны народу і сказалі: якою ўладаю Ты гэта робіш? і хто Табе даў такую ўладу?


Не прарочце, прарокі; не прарочце ім, каб не спасьцігла вас няслава.


А яны ненавідзяць выкрывальніка ў браме і грэбуюць тым, хто кажа праўду.


І зраблю Ерусалім крушняю, селішчам шакалаў, і гарады Юдэі зраблю пустыняю, без жыхароў.


якія блытаюць чалавека ў словах, і на таго, хто патрабуе суду каля брамы, ставяць сеткі, і адціраюць таго, чыя праўда.


Калі ён гаварыў яму, цар адказваў: хіба дарадцам царскім паставілі цябе? перастань, каб не забілі цябе. І перастаў прарок, сказаўшы: ведаю, што рашыў Бог загубіць цябе, таму што ты зрабіў гэта і ня слухаеш рады маёй.


І як што аздароўлены кульгач не адступаўся ад Пятра і Яна, дык увесь люд у зьдзіўленьні зьбегся да іх у прытвор, называны Саламонавым.


А рукамі апосталаў учыняліся ў народзе многія азнакі і цуды; і ўсе аднадушна заставаліся ў прытворы Саламонавым;


Усё супольства сыноў Ізраілевых сабралася ў Сілом, і паставілі там скінію сходу, бо зямля была ўпакорана імі.


Сэдэкія, цар Юдэйскі, увязьніў яго туды, сказаўшы: «навошта ты прарочыш і кажаш: так кажа Гасподзь: вось, я аддаю горад гэты ў рукі цара Вавілонскага, і ён возьме яго;


Так кажа Гасподзь: на гэтым месцы, пра якое вы кажаце: «яно пустое, бязь людзей і бяз быдла», - у гарадах Юдэйскіх і на вуліцах Ерусаліма, якія пустыя бязь людзей, без жыхароў, бяз быдла,


а цару Юдэйскаму Ёакіму скажы: так кажа Гасподзь: ты спаліў скрутак гэты, сказаўшы: навошта ты напісаў у ім: «мусова прыйдзе цар Вавілонскі і спустошыць зямлю гэтую, і вынішчыць на ёй людзей і быдла», -


Усё гэта - за грахі ілжэпрарокаў, за беззаконьні яго сьвятароў, што пралівалі кроў праведнікаў;


Сачыце за намі:

Аб'явы


Аб'явы