Біблія онлайн

Аб'явы


Усю біблію Стары Запавет Новы Запавет




АМОСА 1:10 - Біблія (пераклад В. Сёмухі)

Пашлю агонь у сьцены Тыра, - і зжарэ харомы яго.

Глядзіце раздзел

Біблія (пераклад А.Бокуна)

І Я спашлю агонь на муры Тыру, і ён зжарэ палацы ягоныя”.

Глядзіце раздзел

Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года)

Сашлю агонь на муры Тыра, і паглыне ён яго палацы”.

Глядзіце раздзел



АМОСА 1:10
8 Крыжаваныя спасылкі  

ад таго дня, які прыйдзе зьнішчыць усіх Філістымлян, адабраць у Тыра і Сідона ўсіх астатніх памочнікаў, бо Гасподзь спустошыць Філістымлян, рэшту горада Кафтора.


І зрабуюць багацьце тваё і расхапаюць тавары твае, і разбураць муры твае і разаб'юць прыгожыя дамы твае і камяні твае і дрэвы твае, і зямлю тваю кінуць у ваду.


І разаб'юць муры Тыра і разбураць вежы ягоныя; і вымяту зь яго пыл яго і зраблю яго голаю скалою.


Мноствам пахібаў тваіх у няправедным тваім гандлі ты апаганіў свае сьвятыні; і Я дастану спасярод цябе агонь, які і зжарэ цябе: і Я ператвару цябе ў попел на зямлі перад вачыма ўсіх, хто цябе бачыць.


Што вы Мне, Тыр і Сідон і ўсе навакольлі Філістымскія? Ці хочаце заплаціць Мне помстай? ці хочаце адплаціць мне? лёгка і хутка Я абярну помсту вашую на галовы вашыя,


І пашлю агонь на дом Азаіла, - і зжарэ ён харомы Вэнадада.


І пашлю агонь у сьцены Газы, - і зжарэ харомы яе.


Вось, Гасподзь зрабіў яго бедным і паб'е сілу ягоную ў моры, і сам ён будзе зьнішчаны агнём.