ІСУСА 3:4 - Біблія (пераклад В. Сёмухі) адлегласьць паміж вамі і ім павінна быць да дзьвюх тысяч локцяў мераю; не падыходзьце да яго блізка, каб уведаць вам шлях, якім вам ісьці; бо вы не хадзілі гэтым шляхам ні ўчора, ні заўчора. Біблія (пераклад А.Бокуна) Няхай паміж вамі і Каўчэгам будзе прастора каля двух тысячаў локцяў, і не набліжайцеся да яго, каб вы ведалі, якім шляхам ісьці, бо раней вы гэтым шляхам не хадзілі». Кнігі Святога Пісання - Біблія - Біблія — пераклад Чарняўскага (выданне 2017 года) Хай паміж вамі і каўчэгам будзе прастора каля двух тысяч локцяў, і не набліжайцеся да яго, каб вы ведалі, якою дарогаю ісці, бо раней вы гэтаю дарогай не хадзілі». |
і ўчора і заўчора, калі яшчэ Саўл быў царом, ты выводзіў і ўводзіў Ізраіля, і Гасподзь Бог твой сказаў табе: ты будзеш пасьвіць народ Мой Ізраіля і ты будзеш правадыр народу Майго Ізраіля.
і правядзі народу рысу з усіх бакоў і скажы: сьцеражэцеся ўзыходзіць на гару і дакранацца да падножжа яе: кожны, хто дакранецца да гары, аддадзены будзе сьмерці;
І сказаў Бог: не падыходзь сюды: здымі абутак твой з ног тваіх, бо месца, на якім ты стаіш, ёсьць зямля сьвятая.
І сказаў Майсей Госпаду: о, Госпадзе! чалавек я не гаваркі, і такі самы быў і ўчора і заўчора, і калі Ты пачаў гаварыць з рабом Тваім: я цяжка гавару і гаркавы.
Бо Тофэт даўно ўжо гатовы; ён падрыхтаваны ўжо і цару, глыбокі і шырокі; у вогнішчы яго шмат агню і дроў; подзьмух Гасподні, як паток серкі, запаліць яго.
Так кажа Гасподзь, Адкупнік твой, Сьвяты Ізраілеў: Я Гасподзь Бог твой, вучу цябе карыснаму, вяду цябе па той дарозе, па якой табе трэба ісьці.
і далі народу загад, кажучы: калі ўбачыце каўчэг запавету Госпада Бога вашага і сьвятароў лявітаў, якія несьцімуць яго, дык і вы рушце зь месца свайго і ідзеце за ім;